U.S. Commerce News: гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая адзначыў, што заходнія СМІ «ператвараюць навіны пра Кітаі ў раманы»
  2020-01-02 16:30:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 студзеня 2020 года на амерыканскім інфармацыйным сайце "U.S. Commerce News" выйшаў артыкул «Кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая: паведамленні некаторых заходніх СМІ пра падзеі ў Кітаі падобныя на вымыслы з разраду мастацкай прозы». Аўтар нагадаў навагодні зварот Шэнь Хайсюна да замежнай аўдыторыі, у якім ён падвёў вынікі супрацоўніцтва Медыякарпарацыі Кітая з калегамі 150 сусветных СМІ.

Акрамя гэтага, кіраўнік найбуйнейшай інфармацыйнай платформы Кітая адзначыў, што некаторыя заходнія прэсы асвятляюць кітайскія падзеі з прадузятасцямі, крытыкуючы іх за ілжывую інфармацыю, што ідзе насуперак з нормамі дзейнасці інфармацыйнага распаўсюджвання, заснаванымі на аб'ектыўнасці і справядлівасці.

«Аднак я са шкадаваннем заўважаю, што некаторыя заходнія СМІ па невядомых прычынах, распавядаючы пра важныя падзеі ў Кітаі, праяўляюць «адвольную слепату», выдаюць навіны, заснаваныя на абрывачных звестках, плётках і ілжывых чутках. Гэта прыводзіць да грубых скажэнняў праўды і фактаў, а некаторыя інфармацыяныя паведамленні падобныя на вымыслы з разраду мастацкай прозы», - заявіў Шэнь Хайсюн. Ён таксама адзначыў, што факты - гэта аснова інфармавання; калі распавядаць пра падзеі, зыходзячы са здагадак, блытаць выпуск навін з напісаннем рамана, то гэта нанясе сур'ёзны ўрон па ступені грамадскага даверу любога СМІ. Таму папярэджанне аб неабходнасці прытрымлівацца прафесійнай этыкі адрасавана ўсім тым, хто кіруе медыя-структурамі.

На думку аўтара артыкула, кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая не назваў канкрэтных медыяструктур, якія крытыкуе, аднак гэты спіс можна прыкладна скласці на аснове раскрытыкаваных з боку CCTV у мінулым годзе. Большасць з іх, на думку Медыякарпарацыі Кітая, з «утоенымі намерамі» «распаўсюджвала чуткі» пры асвятленні такіх леташніх падзей у КНР, як перагляд закону аб экстрадыцыі ў Сянгане (Ганконгу), выяўленне мёртвых мігрантаў у кузаве грузавіка ў брытанскім Эсэксе, праца з насельніцтвам уйгурскай нацыянальнасці ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне.

Шэнь Хайсюн у сваім навагоднім звароце прывёў цытату англійскага пісьменніка 18-га стагоддзя Уільяма Хэзліта: «Прадузятасць - дзіця невуцтва», гэтай цытатай ён хацеў пацвердзіць важнасць і актуальнасць імкнення СМІ да праўдзівага інфармавання і выкаранення прадузятасцяў. Аглядальнікі лічаць, што кіраўнік кітайскай Медыякарпарацыі гэтай цытатай «даў аплявуху» брытанскім СМІ. Аўтар артыкула таксама падкрэсліў абяцанне, якое даў у сваім навагоднім звароце Шэнь Хайсюн: Медыякарпарацыя Кітая «працягне прытрымлівацца аб'ектыўнага і справядлівага падыходу ў інфармацыйным распаўсюджванні, каб данесці да міжнароднай супольнасці голас праўды, заснаванай на фактах, голас справядлівасці!».

Нагадаем, што Медыякарпарацыя Кітая ўтворана на аснове зліцця Цэнтральнага тэлебачання Кітая, Міжнароднага радыё Кітая і Цэнтральнага народнага радыё. Шэнь Хайсюн шматкроць падкрэсліваў неабходнасць скарыстацца магчымасцямі, якія нясе эпоха інтэрнэту. Ён мяркуе, што ў сучасны перыяд «тых, хто не імкнецца наперад, чакае адкат, а павольнае прасоўванне - гэта таксама рэгрэс». Шэнь Хайсюн падкрэсліў, што яго каманда прытрымліваецца развіцця за кошт інавацый і паскоранымі тэмпамі імкнецца стаць першакласнай сусветнай медыяструктурай новага тыпу ў рэчышчы пажадання старшыні Сі Цзіньпіна «на аснове правільнага падыходу імкнуцца да інавацыі, належным чынам ствараць і выкарыстоўваць новыя медыя і новыя платформы інфармацыйнага распаўсюджвання" .

У артыкуле адзначана, што, нягледзячы на тое, што Медыякарпарацыя Кітая ўтварылася толькі 2 гады таму, яна паспяхова займаецца інавацыйнай дзейнасцю, кожнае інавацыйнае мерапрыемства суправаджаецца велізарным медыя-эфектам. У адыходзячым годзе была распрацавана і запушчана адзіная ў Кітаі вядучая дзяржаўная медыя-лабараторыя па вытворчасці і распаўсюджванню аўдыёвізуальнага кантэнту звышвысокага раздзялення; была створана новая медыйная пляцоўка 5G «Яншыпінь» («Відэа-кантэнт Медыякарпарацыі»), прадстаўлена больш за 200 рубрык і праграм высокай якасці.

Шэнь Хайсюн шматкроць падкрэслівае «ўсебаковы, аб'ектыўны і справядлівы падыход у асвятленні актуальных агульнасусветных праблем», «ліквідацыя бар'ераў і забабонаў» і іншыя падыходы, з чаго вынікае, што буйныя кітайскія медыя-пляцоўкі пазіцыянуюць сябе як перадавыя сродкі масавай інфармацыі агульнасусветнага значэння. Гэта ўжо не толькі інструменты вонкавага распаўсюджвання, якія распавядаюць пра падзеі ў Кітаі, кітайскія медыя мяняюць медыя-прастору ўсяго свету. Па словах аўтараў артыкула, у свеце «з'явіўся новы медыя-ігрок, які валодае прафесіяналізмам і канкурэнтаздольнасцю». Ці азначае гэта канчатак эпохі «інфармацыйнай манаполіі заходніх медыя»? Калі так, то гэта выдатная навіна для вялізнай аўдыторыі новых эканамічных суб'ектаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040