ЗША нанеслі ўдары па мэтах у Багдадзе, звязаных з Іранам
  2020-01-03 16:50:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Злучаныя Штаты раніцай у пятніцу нанеслі авіяўдары па мэтах у Багдадзе, звязаных з Іранам. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Як заявіў Newsweek высокапастаўлены супрацоўнік Пентагона, у выніку ўдару па аэрапорце Багдаду былі забітыя камандуючы сіламі спецыяльнага прызначэння "Аль-Кудс" іранскага Корпуса "вартавых ісламскай рэвалюцыі" / КВІР / Касем Сулейман і намеснік кіраўніка ірацкага апалчэння "Аль-Хашд аш-Шаабі" Абу Махдзі аль-Мухандзіс. Па словах крыніцы, ведамства чакае вынікаў тэсту ДНК, якія "з вялікай доляй верагоднасці" пацвердзяць, што загінулі менавіта гэтыя людзі.

Удары былі нанесеныя на фоне высокай напружанасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Тэгеранам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040