Самы цяжкі спадарожнік Кітая выведзены на геасінхронную арбіту
  2020-01-06 10:48:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самы цяжкі і сучасны спадарожнік Кітая "Шыцзянь-20" дасягнуў зададзенага становішча на геасінхроннай арбіце, азнаменаваўшы паспяховае выкананне першага палёту на базе спадарожнікавай платформы DFH-5. Пра гэта паведамілі ў Кітайскай карпарацыі касмічнай навукі і тэхнікі.

Спадарожнік "Шыцзянь-20" з'яўляецца першым касмічным апаратам, прызначаным для тэставання спадарожнікавай платформы DFH-5, якая прадстаўляе сабой буйную геасінхронную спадарожнікавую платформу новага пакалення ў Кітаі.

Па словах яго галоўнага канструктара Лі Фэна, да цяперашняга часу спадарожнік завяршыў пераход на арбіту і пратэставаў асноўныя тэхналогіі спадарожнікавай платформы DFH-5.

Спадарожнік "Шыцзянь-20" быў запушчаны ў космас 27 снежня 2019 года з дапамогай 3-яйі ракеты-носьбіта "Чанчжэн-5", якая з'яўляецца найбуйнейшай ракетай-носьбітам у Кітаі. Ён праводзіць эксперыменты на арбіце з выкарыстаннем цэлага шэрагу ключавых тэхналогій.

"Шыцзянь-20" абсталяваны самымі вялікімі крыламі сонечных батарэй сярод усіх спадарожнікаў Кітая, размах якіх на 10 метраў перавышае размах крылаў у Boeing 737. Крылы могуць раскладацца двойчы, што дазваляе забяспечыць вялікія запасы энергіі для спадарожніка за кошт дадатковай плошчы.

Спадарожнікавая платформа DFH-5 з'яўляецца больш удасканаленай версіяй у параўнанні з DFH-3 і DFH-4 у частцы вагі, магутнасці і тэрміну службы, што дазваляе задавальняць патрэбнасць у спадарожніках высокай магутнасці на бліжэйшыя 20 гадоў, адзначыў галоўны інжынер спадарожнікавай платформы DFH-5 Чжоу Чжычэн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040