Кітай запусціў адбор найважнейшых археалагічных знаходак 2019 году
  2020-01-06 15:45:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай апублікаваў спіс з 36 удзельнікаў штогадовага адбору 10 найбуйнейшых археалагічных знаходак краіны і запусціў першы раўнд галасавання ў пятніцу.

Знаходкі-кандыдаты вылучаны ўстановамі, якія маюць права на археалагічныя раскопкі, пры гэтым у агульнай складанасці 20 намінаваных знаходак выйдуць у канчатковы этап адбору, гаворыцца на сайце Дзяржупраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР.

87 устаноў, якія маюць права на археалагічныя раскопкі, а таксама 137 членаў праўлення Кітайскага таварыства археалогіі павінны здаць свае бюлетэні з 20-цю абранымі элементамі ў перыяд да 20 студзеня.

Такі адбор, запушчаны ў 1990 годзе, арганізуецца прафесійнай газетай у сферы археалогіі і Кітайскім таварыствам археалогіі для выяўлення найважнейшых археалагічных знаходак, якія маюць гістарычнае, мастацкае і навуковае значэнне, а таксама даюць новыя веды і разуменне археалагічных даследаванняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040