«Вельмі быў рады даведацца, што вёска Сядан выйшла з беднаты, а жыццё мясцовых сялян палепшылася. Шчыра павіншую вас!», -- адзначыў Сі Цзіньпін у лісце жыхарам вёскі Сядан павета Шаўнін правінцыі Фуцзянь.
У лісце Сі Цзіньпін сказаў: «На працягу 30 гадоў вы прыкладалі нястомныя намаганні да пераадолення цяжкасцей і ў корані змянілі жыццё сваёй вёскі. Гэты працэс прынёс вам пачуццё задавальнення».
З чэрвеня 1988 года па красавік 1990-га Сі Цзіньпін працаваў кіраўніком парткама акругі Ніндэ -- адной з 18 акругаў, дзе кампактна жылі бедныя людзі з даходам менш за 2700 юаняў у год. Вёска знаходзіцца ў цяжкадаступным горным раёне павета ўсходняй часткі правінцыі Фуцзянь. Да канца 80-х там не было ніводнай шашы. За перыяд працы ў Фуцзяні Сі Цзіньпін пабываў у вёсцы тройчы, каб кіраваць працай па скарачэнні беднасці.
Сі Цзіньпін не забывае пра тое, наколькі цяжкім быў той перыяд. Наведванне Сядані паказал
а павышаную ўвагу будучага кіраўніка краіны да працы па ліквідацыі беднасці і да праблем насельніцтва.
Дзякуючы 30-гадовым намаганням вёсцы ўдалося выйсці з-за рысы беднасці. Гэта цалкам прадэманстравала, што на завяршальным этапе будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства варта быць упэўненым у сабе і ўпарта працаваць. - Р -