У Кітаі чакаецца стабільны рост рынку экспрэс-дастаўкі
  2020-01-08 17:56:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з прагнозам Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР, сектар экспрэс-дастаўкі Кітая захавае працяглы ўстойлівы рост у 2020 годзе. Чакаецца, што па ўсёй краіне будзе апрацавана каля 74 млрд пасылак, што на 18% больш, чым у 2019 годзе. Пры гэтым аб'ём агульных даходаў ад бізнесу ў сектары можа вырасці на 16% -- да 866 млрд юаняў.

Летась кітайскія кампаніі экспрэс-дастаўкі апрацавалі 63 млрд пасылак, аб'ём агульных даходаў ад іх бізнесу склаў 745 млрд юаняў.

Упраўленне мяркуе, што ў 2020 годзе аб'ём агульных камерцыйных даходаў галіны паштовых паслуг Кітая вырасце на 15%.

Кітай шэсць гадоў запар застаецца найбуйнейшым у свеце рынкам экспрэс-дастаўкі, дзе дзейнічае прыкладна 20 тыс. прадпрыемстваў кур'ерскай дастаўкі, на якіх занятыа больш за тры мільёны працаўнікоў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040