У 2019 годзе аб'ём знешняга гандлю Кітая вырас на 3,4%
  2020-01-14 16:10:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2019 годзе аб'ём знешняга гандлю Кітая вырас на 3,4% -- да 31,54 трлн юаняў, адзначае Галоўнае мытнае ўпраўлення КНР. Пры гэтым экспарт вырас на 5% -- да 17,23 трлн юаняў, а імпарт -- на 1,6 працэнта; станоўчае сальда дасягнула 2,92 трлн юаняў з прыростам на 25,4%.

Усе тры паказчыкі за 2019 год устанавілі новыя рэкорды, вынікае з даных ДМУ. У прыватнасці, у снежні мінулага года аб'ём знешняга гандлю краіны склаў 3,01 трлн юаняў з ростам гэтага паказчыка на 12,7%, пры гэтым экспарт вырас на 9%, імпарт -- на 17,7%. Усе гэтыя тры паказчыкі дамагліся рэкордна высокага ўзроўню за месяц.

Як паказваюць даныя ДМУ, усе кварталы 2019 года захоўвалі ўстойлівы рост знешняга гандлю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040