На навагоднім гала-канцэрце 2020 Медыякарпарацыі Кітая былі выкарыстаныя новыя тэхналогіі 5G + 8K / 4K / VR
  2020-01-15 11:03:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14 студзеня ў Пекіне ў Media Center Hotel адбылася цырымонія інавацыйнага выкарыстання новых тэхналогій 5G + 8K / 4K / VR падчас навагодняга гала-канцэрта, прысвечанага кітайскаму Новаму году па месяцовым календары. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка Аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, адказныя асобы адпаведных ведамстваў і кампаній, а таксама прадстаўнікі СМІ.

Галоўная пляцоўка і рэгіянальныя пляцоўкі навагодняга канцэрта на месцах пакрытыя сеткай 5G. Выкарыстоўваючы розныя новыя высокія тэхналогіі, уключаючы 5G, 8K, 4K і VR, Медыякарпарацыя Кітая прадставіла публіцы ўсёй краіны сучасны і незвычайны канцэрт, які прынёс гледачам абсалютна новыя адчуванні.

Аўдыторыя таксама магла убачыць прамую трансляцыю навагодняга гала-канцэрта на новай медыйнай пляцоўцы «Яншыпінь».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040