Кітай заклікаў Вялікабрытанію прыняць самастойнае рашэнне па пытанні выкарыстання кітайскіх тэхналогій 5G
  2020-01-16 16:43:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай спадзяецца, што Вялікабрытанія зойме аб'ектыўную пазіцыю і самастойна прыме рашэнне па пытанні выкарыстання 5G, зыходзячы з уласных інтарэсаў, а таксама сфарміруе адкрытае і справядлівае дзелавое асяроддзе для кітайскіх кампаній.

Прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан зрабіў гэтую заяву на рэгулярным брыфінгу. Паводле яго слоў, кампанія Huawei працуе ў Вялікабрытаніі ўжо шмат гадоў. Яна ўклала ў гэту краіну мільярды фунтаў, падтрымала дзясяткі тысяч працоўных месцаў, заснавала сумесныя навукова-даследчыя цэнтры і актыўна выконвала свае сацыяльныя абавязацельствы.

Гэн Шуан заклікаў Злучаныя Штаты спыніць празмерна шырока трактаваць паняцце нацыянальнай бяспекі, ачарняць і вінаваціць Кітай і аказваць беспадстаўны ціск на кітайскія кампаніі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040