Кітай запусціў новы спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі
  2020-01-16 16:45:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай вывеў на прызначаную арбіту новы аптычны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі для камерцыйнага выкарыстання з касмадрома "Тайюань".

Спадарожнік, які належыць да групы спадарожнікаў Jilin-1, запушчаны пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2D" 15 студзеня ў 10:53 па пекінскім часе.

Новы спадарожнік, распрацаваны Кітаем, мае звышшырокі ахоп. Ён таксама здольны да высакахуткаснага захоўвання і перадачы даных. Спадарожнік будзе працаваць разам з іншымі 15-цю выведзенымі на арбіту спадарожнікамі сямейства Jilin-1.

У працэсе запуску таксама былі адпраўлены ў космас тры невялікія спадарожнікі. Гэта 325-ы запуск ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040