Кітайскі дакументальны тэлесерыял «Мы ідзём па шырокім шляху» выйшаў на экраны ў М'янме
  2020-01-16 16:49:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржвізіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў М'янму з 15 студзеня на тэлебачанні М'янмы запусцілі кітайскі дакументальны тэлесерыял «Мы ідзём па шырокім шляху». У той жа дзень у Янгоне адбылася цырымонія запуску фільма, у якой прынялі ўдзел намеснік кіраўніка прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР Сюй Лінь і міністр прапаганды М'янмы У Пэймінь.

24-серыйны тэлефільм «Мы ідзём па шырокім шляху» ўсебакова паказвае шлях, пройдзены КНР за мінулыя 70 гадоў. Ён прызначаны для знаёмства замежных гледачоў з сучасным Кітаем. Фільм, зняты Медыякарпарацыяй Кітая, ужо перакладзены на замежныя мовы. Прадстаўнікі М'янмы, якія прынялі ўдзел у цырымоніі, высока ацанілі фільм. Паводле іх слоў, гэты дазволіць м'янманцам пазнаёміцца з развіццём Кітая, курсам і палітыкай кітайскага кіраўніцтва. Яны адзначылі, што тэлефільм паказаў цудоўны гістарычны шлях, пройдзены кітайскім народам пад кіраўніцтвам КПК. Фільм дапаможа народу М'янмы пазнаёміцца з Кітаем, паглыбіць сяброўства паміж дзвюма краінамі, якая мае доўгую гісторыю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040