Францыя, Германія і Вялікабрытанія зноў заклікалі Іран выконваць ядзернае пагадненне
  2020-01-16 16:52:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністры замежных спраў Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі выступілі ў Парыжы з сумеснай заявай, у якой заклікалі Іран выконваць абавязацельствы, узятыя на сябе па ўмовах Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме (СУПД). У заяве адзначаецца, што захаванне сістэмы нераспаўсюджвання ядзернай зброі і гарантыі таго, што Іран ніколі не будзе ёй валодаць, адпавядае "ключавым інтарэсам сумеснай бяспекі" як Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі, так і ўсіх еўрапейскіх дзяржаў-партнёраў.

У заяве таксама гаворыцца, што тры дзяржавы цвёрда перакананыя ў тым, што СУПД з'яўляецца найважнейшым вынікам будаўніцтва шматбаковай дыпламатыі і сістэмы нераспаўсюджвання ядзернай зброі і гуляе жыццёва важную ролю для падтрымкі мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў Іране і абароны міру і бяспекі ва ўсім свеце. Аднак усе тры дзяржавы выказваюць "шкадаванне і трывогу" у сувязі з рашэннем ЗША выйсці з ядзернага пагаднення і аднавіць санкцыі супраць Ірана.

У заяве таксама адзначаецца, што з таго часу, як Іран у 2019 годзе абвясціў аб прыпыненні выканання часткі ўмоў пагаднення, Францыя, Германія і Вялікабрытанія актыўна адклікаюцца на заклапочанасць Ірана, спрабуючы пераканаць Іран змяніць сваю пазіцыю. Усе тры дзяржавы падтрымліваюць варыянт вяртання шляхам дыпламатычных намаганняў Ірана і ЗША за стол перамоваў для пошуку ўсебаковага вырашэння праблем.

Калі ж Іран працягне ўпарта стаяць на сваім, Францыя, Германія і Вялікабрытанія будуць вымушаныя прыняць меры ў адпаведнасці з СУПД, у прыватнасці звярнуцца з іскам у органы ўрэгулявання спрэчак. Пры гэтым краіны не збіраюцца аказваць на Іран "празмернага ціску", бо асноўным іх намерам з'яўляецца захаванне ядзернага пагаднення. Яны спадзяюцца, што шляхам канструктыўнага дыпламатычнага дыялогу бакоў атрымаецца выйсці з тупіка, і Іран зноў вернецца на шлях выканання ўмоў СУПД.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040