Лю Хэ сустрэўся з кіраўніком МВФ і бізнес-лідарамі ЗША
  2020-01-17 11:39:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14 студзеня ў Вашынгтоне Член Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім ўсебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ ў розны час сустрэўся з кіраўніком МВФ Крысталінай Георгіевай, прэзідэнтам гандлёвай палаты ЗША Томасам Донах'ю і старшынёй Нацыянальнага савета па амерыкана-кітайскім гандлі Крэйгам Аленам.

Лю Хэ адзначыў, што МВФ, гандлёвая палата ЗША і Нацыянальны савет па амерыкана-кітайскім гандлі плённа правялі гандлёвыя перамовы паміж Кітаем і ЗША. Бакі падпісалі дакумент па першай фазе гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж краінамі. Гэты крок мае станоўчае значэнне для Кітая, ЗША і ўсяго свету. Значэнне першай фазы гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж Кітаем і ЗША выходзіць далёка за рамкі эканомікі, закранаючы таксама мір і росквіт на планеце.

К. Георгіева, у сваю чаргу, вітала падпісанне дакумента, сказаўшы, што гэта карысна не толькі для кітайскай і амерыканскай эканомікі, але і сусветнай эканомікі ў цэлым.

Па словах Т. Донах'ю і К. Алена, бізнес-супольнасць ЗША гатова іграць пазітыўную ролю ў рэалізацыі дакумента ў мэтах паглыблення ўзаемнага даверу і прасоўвання двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040