Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у час навагодняга канцэрта дапаможа здзейсніць прарыў у сумежных галінах
  2020-01-17 15:42:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14 студзеня ў Пекіне ў "Media Center Hotel" адбылася цырымонія анонсу інавацыйнага выкарыстання новых тэхналогій 5G+8K/4K+VR падчас навагодняга гала-канцэрта, прысвечанага традыцыйнаму кітайскаму Новаму году. Падчас правядзення «Навагодняга гала-фестывалю ў год Пацука» Цэнтральнае тэлебачанне плануе выкарыстаць тэхналогіі 5G+8K для здымак з вялікай колькасці кропак і стварэння кантэнту ў звышвысокім вырашэнні 8K. Апроч таго, упершыню ў трансляцыі будзе ўжыты віртуальны сеткавы інтэрактыўны рэжым, дзякуючы якому публіцы ўсёй краіны будзе прадстаўлены сучасны канцэрт.

Эксперты сцвярджаюць, што дзякуючы выкарыстанню тэхналогій высокага вырашэння 8K можна дасягнуць візуальнага шэрагу неперасягненай якасці, 3D- і іншых эфектаў, якія найбольш дакладна адпавядаюць асаблівасцям чалавечага зроку.

Высакахуткасныя мабільныя сеткі пятага пакалення 5G з мінімальным часам затрымкі цалкам адказваюць патрабаванням да перадачы відэа ў звышвысокім вырашэнні. Такім чынам, развіццё сетак 5G аказвае прамы ўплыў на развіццё відэаіндустрыі з кантэнтам звышвысокай выразнасці. Гэтаму спрыяе і шэраг спецыяльных пастаноў -- у сакавіку 2019 года Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі, Галоўнае дзяржупраўленне КНР па справах друку, выдавецтвы, радыё, кінематаграфіі і тэлебачання, а таксама Цэнтральная тэлерадыёкампанія Кітая сумесна выпрацавалі і прадставілі «План дзеянняў па развіцці індустрыі па пракрутцы відэа высокай выразнасці».

На думку аналітыкаў, нягледзячы на адносна позні старт, КНР хутка ператворыцца ў найбуйнейшы сусветны рынак відэакантэнту звышвысокай выразнасці. Чакаецца, што з паступовай камерцыялізацыяй 5G Кітай зробіць прарыў у сумежных галінах звышвысокай выразнасці, такіх як базавыя кампаненты, абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці відэа, абсталяванне для перадачы даных, тэрміналы для прэзентацый і інш. На працягу наступных двух гадоў тэхналогіі са звышвысокім вырашэннем 8K будуць шырока распаўсюджвацца і прымяняцца ў розных галінах прамысловасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040