З 2020 года прызыў на ваенную службу ў Кітаі будзе праводзіцца два разы на год
  2020-01-19 15:18:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з зацверджаным Дзяржсаветам КНР рашэннем Цэнтральнага ваеннага савета КНР, у краіне зменена сістэма прызыву ў Народна-вызваленчую армію. Пачынаючы з бягучага года, празыў будзе праходзіць двойчы ў год.

У ходзе праведзенай у Пекіне селектарнай нарады, прысвечанай прызыву ў НВАК, было абвешчана, што першы этап прызыву пачынаецца ў сярэдзіне лютага і працягнецца да канца сакавіка, а другая яго частка будзе праходзіць з сярэдзіны жніўня па канец верасня.

Згодна з «Законам КНР аб воінскай службе», прынятым у 1984 годзе, тэрмін службы ваеннаслужачых па прызыве складае два гады. Тэрмін звальнення са службы ў арміі ў запас павінен дакладна адпавядаць даце прызыву ў вайсковыя шэрагі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040