У 2020 годзе Кітай запусціць эксперыментальны пілатуемы касмічны карабель новага пакалення
  2020-01-19 16:41:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2020 годзе Кітай правядзе выпрабавальны арбітальны палёт эксперыментальнага пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення. На арбіту ён будзе выведзены з дапамогай ракетаносьбіта «Чанчжэн-5Б». Пра гэта 17 студзеня ў Пекіне паведаміў намеснік галоўнага канструктара сістэм пілатуемых караблёў Кітайскай акадэміі касмічнай тэхнікі пры Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі (China Aerospace Science and Technology Corporation, CASC) Ма Сяабін.

Паводле яго слоў, пілатуемы касмічны карабель новага пакалення Кітая прызначаны для выканання задач па дастаўцы і касманаўтаў, і грузаў. Гэта -- бяспечны пілатуемы транспартны касмічны сродак шматразовага выкарыстання.

Як стала вядома, запуск для выпрабавальнага палёту і вяртанне, і пасадка карабля будуць ажыццёўлены, адпаведна, з касмадрома Вэньчан на востраве Хайнань і на палігоне Дунфэн. Дата пуску-пасадкі эксперыментальнага пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення пакуль не вызначана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040