«Зусім новыя адчуванні»: у Медыякарпарацыі Кітая раскрылі падрабязнасці будучага навагодняга канцэрту
  2020-01-21 11:31:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сплавам народнасці і найноўшых тэхналогій паабяцалі зрабіць гэтым разам Навагодні канцэрт у Медыякарпарацыі Кітая. Па кітайскай традыцыі падзеі дадзена "галоўная тэма»:" ажыццяўленне мары аб сярэднезаможным грамадстве, вясёлае правядзенне свята Вясны". Відовішча будзе адлюстроўваць нацыянальны дух, святочную атмасферу, эпахальнасць, інтэрнацыянальнасць, «дасягаць усебаковых інавацыйных прарываў у сцэнічным мастацтве», зносінах з гледачамі і прымяненні новых тэхналогій.
Арганізатары распавялі, што канцэрт "зрабіць на ўсіх гледачоў ўражанне сваёй пышнасцю, новым і жывым стылем, мноствам крэатыўных ідэй".
Канцэрт пройдзе на галоўнай пляцоўцы ў Пекіне і рэгіянальных – у Чжэнчжоу і рэгіёне "Вялікага заліва" (Гуандун-Сянган-Аамэнь). З выкарыстаннем розных інавацыйных тэхналогій і новых падыходаў Медыякарпарацыя Кітая прадставіць аўдыторыі ўсёй краіны незвычайную і разнастайную канцэртную праграму, стварыўшы сапраўды святочную атмасферу і несучы цалкам новыя адчуванні.
Так, гледачам паабяцалі "лятаючы экран", які дазваляе стварыць агляд на 360 градусаў. Дзякуючы выкарыстанню тэхналогій высокага раздзялення 8K можна дасягнуць візуальнага адлюстравання неперасягненай якасці, 3D і іншых эфектаў, якія найбольш дакладна адпавядаюць асаблівасцям чалавечага зроку.

1  2  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040