Забяспечана поўнае 5G-пакрыццё высакахуткаснай чыгункі Гуанчжоу - Шэньчжэнь - Ганконг
  2020-01-23 11:09:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас «Чуньюня» - штогадовай маштабнай унутранай міграцыі ў перыяд традыцыйнага кітайскага Новага года, свята Вясны сотавай сеткай пятага пакалення 5G цалкам пакрыта высакахуткасная чыгунка, якая злучае гарады Гуанчжоу і Шэньчжэнь (прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай) з Сянганам (Ганконгам). Магістраль з'яўляецца першай у Кітаі, абхопленай сувяззю новага пакалення на ўсёй яе працягласці.

Па маршруце пабудавана больш за 300 базавых станцый 5G, дзякуючы чаму сувязь новага пакалення даступная на працягу ўсёй магістралі, у тым ліку у тунэлях і на вакзалах. Падчас чакання цягніка пасажыры могуць гуляць у мабільныя гульні, карыстацца сэрвісамі з ужываннем тэхналогій віртуальнай рэальнасці і штучнага інтэлекту. Дзякуючы мноству пераваг сувязі пятага пакалення, нават падчас праходжання праз тунэлі пасажыры будуць мець устойлівы сігнал сувязі.

У 2019 года ў Кітаі было запушчана камерцыйнае выкарыстанне 5G. Аснашчэнне чыгунак сувяззю новага фармату спрыяе агульнаму развіццю сетак чыгуначных магістраляў і спадарожнай інфраструктуры, даючы пасажырам якасна новыя магчымасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040