Кітай акажа фінансавую дапамогу ў лячэнні хворых, якія заразіліся новым каронавірусам
  2020-01-23 11:18:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая вырашылі прапанаваць фінансавую дапамогу ў лячэнні грамадзян, якія заразіліся пнеўманіяй, выкліканай новым відам каронавіруса / 2019-nCoV/.

Медыцынскае абслугоўванне такіх пацыентаў не павінна быць пастаўлена пад пагрозу з-за фінансавых праблем, адзначаецца ў паведамленні, апублікаваным Міністэрствам фінансаў КНР і Нацыянальным упраўленнем па бяспецы ў галіне аховы здароўя.

Фінансавая падтрымка будзе прапанаваная пацыентам пасля правядзення выплат у рамках праграм медыцынскай дапамогі і страхавання. Пры гэтым тыя, хто праходзяць лячэнне за межамі свайго месца жыхарства, не будуць абмежаваныя дзеючымі правіламі кампенсацыі выдаткаў.

Расходы на лекавыя прэпараты і медыцынскія паслугі, неабходныя для лячэння пнеўманіі, будуць часова выплачвацца з фонду медыцынскага страхавання.

Установы медыцынскага страхавання будуць загадзя аплачваць выдаткі, звязаныя з лячэннем названага захворвання, каб знізіць фінансавую нагрузку на бальніцы, адзначаецца ў паведамленні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040