Кітай упэўнены ў здольнасці перамагчы новую эпідэмію
  2020-01-23 15:04:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць памерлых у Кітаі ад захворвання пнеўманіяй новага тыпу засталася ў межах дзевяці чалавек -- усё ў правінцыі Хубэй. Колькасць выяўленых інфіцыраваных узрасла да 441 чалавека ў 13 рэгіёнах мацерыковага Кітая і Тайваня. Зафіксаваны выпадкі заражэння ў Японіі, Рэспубліцы Карэя, Тайландзе і Злучаных Штатах.

З'яўленне ва Ухане пнеўманіі новага тыпу i распаўсюджанне яе віруса, які яе выклікае, выклікала шырокую ўвагу з боку кітайскай і міжнароднай супольнасці. Кітайскі ўрад праводзіць своечасовую, адкрытую і празрыстую прафілактыку і барацьбу з эпідэміяй, умацоўвае міжнароднае супрацоўніцтва, рэагуе на выклікі і дэманструе высокую адказнасць за здароўе сваіх грамадзян і бяспеку ва ўсім свеце.

Пасля з'яўлення ва Ухане першага выпадку пнеўманіі невядомага паходжання ў горад накіраваліся спецыялісты для падтрымкі мясцовай эпідэмічнай прафілактыкі і кантролю. За тыдзень яны вызначылі, што гэта каранавірус новага тыпу. У параўнанні з вiрусам атыповай пнеўманіі ў 2003 годзе ўдакладненне патагена значна павысілася, што сведчыць аб прагрэсе Кітая ў галіне прафілактыкі захворванняў у апошнія гады.

З развіццём медыцынскіх тэхналогій і ўмацаваннем міжнароднага супрацоўніцтва ў медыцынскай галіне здольнасць чалавецтва рэагаваць на распаўсюджанне інфекцыйных захворванняў працягвае ўзрастаць. Перад тварам новай эпідэміі варта быць вельмі пільнымі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040