Міністр грамадскай бяспекі КНР падкрэсліў важнасць забеспячэння бяспекі ў перыяд свята Вясны
  2020-01-25 17:12:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавету КНР, міністр грамадскай бяспекі Чжаа Кэчжы падкрэсліў важнасць намаганняў па забеспячэнні бяспекі ў перыяд канікул з нагоды свята Вясны.

Чжаа Кэчжы выступіў з такой заявай падчас інспектавання работ паліцэйскіх службаў па падтрыманні грамадскага парадку ў Пекіне.

Паліцыя павінна актыўна папярэджваць і вырашаць рознагалоссі, указаў Чжаа Кэчжы, дадаўшы, што трэба ўзмацніць работу па абароне насельніцтва ад тэрарыстычных актаў і надзвычайных сітуацый.

Ён таксама заклікаў паліцэйскіх падтрымліваць бесперашкодны рух транспарту ў перыяд святаў і супрацоўнічаць з іншымі ведамствамі для кантролю за распаўсюджваннем пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040