Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала ўзмацніць прафілактыку і кантроль над крыніцамі эпідэміі
  2020-02-07 15:49:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 лютага віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань заклікала надаць яшчэ большую ўвагу прафілактыцы і кантролю над крыніцамі эпідэміі ў г. Ухань (правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай), які стаў эпіцэнтрам успышкі каронавіруса новага тыпу (2019-nCoV), каб абараніць здароўе і жыццё грамадзян.

Кіраўнік цэнтральнай групы ўрада па кіраўніцтве проціэпідэмічнай працай у прав. Хубэй Сунь Чуньлань, якая таксама з'яўляецца членам Палітбюро ЦК КПК, падкрэсліла важнасць выяўлення, абследавання і лячэння пацыентаў з пацверджаным або меркаваным выпадкам заражэння новым вірусам, хворых з павышанай тэмпературай, а таксама асоб, якія знаходзіліся ў цесным кантакце з пацыентамі з пацверджаным або меркаваным выпадкам заражэння каронавірусам новага тыпу.

Кіруючыя кадры органаў кіравання ўсіх узроўняў павінны рашуча праводзіць адпаведныя ўстаноўкі ЦК КПК, сказала яна, падкрэсліўшы, што службовыя асобы абавязаны выконваць ускладзеныя на іх абавязацельствы належным чынам. Сунь Чуньлань запатрабавала ад афіцыйных асоб выключыць фармалізм і бюракратызм і скрупулёзна ўжываць меры па прафілактыцы і кантролі над эпідэміяй.

Падчас інспекцыі ў раёне Цзянхань г. Ухань, Сунь Чуньлань сустрэлася з кіруючымі кадрамі нізавога ўзроўню і дзяжурнымі супрацоўнікамі грамадскай бяспекі, а таксама запатрабавала ад гарадской адміністрацыі ўдасканальваць механізмы каардынацыі дзеянняў і кіравання працэсамі ў надзвычайных сітуацыях, эфектыўна вырашаць такія надзённыя праблемы, як дастатковае і аператыўнае медыцынскае абслугоўванне і забеспячэнне медыцынскімі матэрыяламі, размеркаванне матэрыяльных сродкаў і г. д.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040