У Кітаі за суткі зарэгістравана 3143 новыя пацверджаныя выпадкі захворвання на пнеўманію, а таксама 73 новыя выпадкі са смяротным зыходам
  2020-02-07 15:38:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР у пятніцу адзначыў, што атрымаў ад 31 адміністрацыйнай адзінкі правінцыйнага ўзроўню краіны і Сіньцзянскага вытворча-будаўнічага корпуса паведамленні аб 3143 новых пацверджаных выпадках заражэння пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам новага тыпу, а таксама аб 73 новых смяротных выпадках ад гэтага захворвання за чацвер.

Сярод усіх новых выпадкаў са смяротным зыходам 69 адбыліся ў правінцыі Хубэй, астатнія чатыры -- у правінцыях Цзілінь (паўночна-ўсходні Кітай) і Хэнань (цэнтральны Кітай), Гуандун і Хайнань (паўднёвы Кітай), паведамілі ў камітэце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040