У 2019 годзе экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання з Беларусі ў Кітай вырас амаль на 60%
  2020-02-07 17:08:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па выніках 2019 года экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання з Беларусі ў Кітай вырас амаль на 60% і склаў 131,5 млн долараў, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

Гэтая доля ў структуры экспарту Беларусі ў краіны Азіі і Акіяніі дасягнула каля 68%. Аб'ём паставак перапрацаванай мясной прадукцыі з высокім дабаўленым коштам (ялавічына і птушка) дасягнуў 44,1% у агульнай структуры экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў Кітай.

Летась Беларусь адгрузіла ў Кітай каля 20 кантэйнерных цягнікоў з малочнай прадукцыяй. Сёлета Мінск плануе адправіць у КНР першы кантэйнерны цягнік з мясам. Зараз у Беларусі больш за 10 мясакамбінатаў і звыш 50 малочных прадпрыемстваў маюць права пастаўляць сваю прадукцыю ў Кітай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040