Каментарый: Кітай -- несакрушальная дзяржава, якая супрацьстаіць эпідэміі
  2020-02-07 16:42:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 лютага на сайце штодзённай амерыканскай дзелавой газеты The Wall-Street Journal апублікаваны артыкул калумніста Уолтара Расэла Міда, старшага навуковага супрацоўніка па стратэгіі і паліталогіі пры амерыканскім Hudson Institute, азагалоўлены як «Кітай – галоўны "хворы" ў Азіі».

У артыкуле аўтар, які раней выкладаў амерыканскую знешнюю палітыку ў Ельскім універсітэце, абвінавачвае кітайскі ўрад у несвоечасовасці дзеянняў па прадухіленні эпідэміі 2019-nCoV. Беспадстаўна і галаслоўна, прыводзячы надуманыя дапушчэнні і высновы, ён кажа пра ўдар, які эпідэмія нанесла па кітайскай эканоміцы, пра пагрозу сусветнай эканоміцы, а таксама агітуе міжнацыянальныя кампаніі разарваць ланцуг паставак і сувязі з Кітаем.

Эпідэмія -- агульны вораг чалавецтва. Пасля ўспышкі каранавіруснай эпідэміі ў Кітаі дзясяткі краін, СААЗ і многія іншыя міжнародныя арганізацыі высока ацанілі намаганні КНР па барацьбе з каранавірусам новага тыпу, выказалі падтрымку і гатоўнасць разам з кітайскім народам змагацца з гэтай эпідэміяй.

Дзеянні ЗША, у сваю чаргу, указваюць на істэрычную паталогію: яны першымі павысілі ўзровень небяспекі паездак у Кітай да самага высокага ўзроўню -- аналагічнага таму, што ўжываецца да краін, якая знаходзіцца ў стане вайны; першымі заявілі аб частковым вывадзе дыпламатычнага персаналу з Кітая; першымі абвясцілі аб усебаковых абмежаваннях уезду на тэрыторыю ЗША кітайскіх грамадзян, а таксама замежнікаў, якія пабывалі ў Кітаі на працягу мінулых 14 дзён. Міністр гандлю ЗША Уілбур Рос праслаіўся сваёй заявай, што «эпідэмія ў Кітаі дапаможа ЗША вярнуць сабе працоўныя месцы». Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея ў сваёй паездцы па Сярэдняй Азіі адкрыта правакаваў раскол адносін з Кітаем суседніх з ім краін. І, нарэшце, абсалютна дзікімі і псіхапатычнымі сталі заклікі амерыканскага парламентарыя Тома Котана «запячатаць Кітай».

Карані неадэкватных слоў і дзеянняў крыюцца, натуральна, у паталагічных меркаваннях і ладзе мыслення. Можна сказаць, што артыкул Міда стаў адлюстраваннем актуальнага мыслення некаторых амерыканцаў з палітычных, навуковых колаў і медыясупольнасці. У артыкуле няма нічога новага, ён перапоўнены геапалітыкай, мысленнем халоднай вайны і клішэ «Амерыка вышэй за ўсё», а загаловак артыкула прадэманстраваў таксама глыбокую расавую непрыязнасць і прадузятасць самога аўтара.

У крытычны момант, калі ўвесь Кітай змагаецца з эпідэміяй, артыкул Міда і дзеянні некаторых амерыканцаў апусцілі імідж ЗША на міжнароднай арэне яшчэ ніжэй. Абмежаванасць мыслення і рэзкі нацыяналізм вядзе да абсурдных выказванняў і неадэкватных паводзінаў.

Любы адэкватны чалавек разумее, што падчас эпідэміі нельга губляць чалавечае аблічча, неабходна захоўваць спачуванне і спагаду, аказваць дапамогу і падтрымку. І, натуральна, нельга атрымліваць эканамічную, палітычную, іміджавую і любую іншую карысць з бяды і наносіць шкоду іншым дзеля сваёй асабістай выгады.

Паталагічныя дзеяння некаторых амерыканцаў, вядома ж, ніякім чынам не паўплываюць на намаганні Кітая ў барацьбе з эпідэміяй і кітайскі ўклад у абарону здароўя і жыцця ўсяго чалавецтва. Кітайская эканоміка не ўпадзе з-за прадузятасцей, выпадаў і спроб стрымлівання. Кітайскі народ глыбока ўсвядоміў, што цяжкасці і нягоды робяць яго больш моцным і згуртаваным, а гэта -- аснова далейшага руху наперад да яшчэ больш шчаслівага заўтра.

Як сказаў старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сэнам, кітайская нацыя прайшла шлях цяжкасцей і нягод. Кітай упэўнены, мае магчымасці і ўпэўнены ў перамозе над гэтай эпідэміяй.

Пасля пераадолення эпідэміі свет, безумоўна, даведаецца, хто на самой спрае з'яўляецца сапраўдным «хворым» на геапалітычнай мапе свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040