Пачалося тэсціраванне вакцыны супраць новага каранавіруса
  2020-02-11 13:51:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Эксперыментальная вакцына супраць каранавіруса новага тыпу тэсціруецца на жывёлах. Аб гэтым паведамляецца сёння на навінавым партале yicai.com са спасылкай на Кітайскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Вакцына mRNA сумесна распрацавана Кітайскім цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў і фармакалагічнай кампаніяй Stermirna Therapeutics Co., Ltd. Вакцына ўведзена 100 з лішнім мышам у нядзелю, 9 лютага, адзначаецца ў паведамленні. Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як Кітайскі цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў 24 студзеня паспяхова вылучыў першы штам новага каранаіруса.

У цэнтры папярэдзілі, што тэсціраанне на жывёлах -- гэта вельмі ранняя стадыя распрацоўкі вакцыны, і што трэба будзе яшчэ зрабіць шмат крокаў, перш чым выкарыстоўаць яе на людзях.

Правядзенне тэстаў на мышах -- пачатковая праверка эксперыментальнай вакцыны. Далей будуць праводзіцца выпрабаванні на таксічнасць на больш буйных жывёл, такіх як малпы, каб забяспечыць бяспеку вакцыны пры яе ўжыванні на людзях у клінічных умовах, адзначаецца ў паведамленні са спасылкай на даследчыка з Універсітэта Тунцзі ў Шанхаі.

Цыкл распрацоўкі і вытворчасці вакцыны mRNA карацейшы, чым у традыцыйных вакцын.

Шэраг даследчых інстытутаў і кампаній па ўсім свеце накіроўвае намаганні на распрацоўку вакцын і прэпаратаў супраць каранавіруса новага тыпу, які па стане на мінулую нядзелю прывёў да 40171 пацверджаных выпадкаў заражэння ў Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040