Ухань правёў скрынінг стану здароўя больш за 10 млн жыхароў
  2020-02-11 14:00:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на нядзелю ў горадзе Ухань - эпіцэнтры эпідэміі каронавіруса новага тыпу - у 3371 мікрараёне і вёсцы было праведзена скрынінгавае абследаванне ў рамках агульнагарадской кампаніі па скрынінгу стану здароўя жыхароў, паведаміў у панядзелак сакратар камітэта КПК г. Ухань Ма Гацян на прэс-канферэнцыі.

Было праверана ў агульнай колькасці 10,59 млн жыхароў з 4,21 млн хатніх гаспадарак, каэфіцыент скрынінгу дасягнуў 99 і 98,6 прац. адпаведна, удакладніў ён.

У горадзе прыкладаюцца ўсе намаганні да таго, каб "чатыры катэгорыі людзей", а менавіта пацыенты з пацверджаным заражэннем каронавірусам, асобы меркаваных выпадкаў заражэння каронавірусам, асобы, якія знаходзіліся ў цесным кантакце з пацыентамі, а таксама пацыенты з павышанай тэмпературай, своечасова атрымалі лячэнне або былі змешчаныя ў карантын, падкрэсліў Ма Гацян. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040