У Кітаі запушчана заснаваная на тэхналогіі блакчэйн платформа для адсочвання ахвяраванняў
  2020-02-11 14:02:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Некалькі кітайскіх прадпрыемстваў запусцілі заснаваную на тэхналогіі блакчэйн платформу для адсочвання ахвяраванняў.

Платформа дае доступ да ўсіх звёнаў працэсу перадачы ахвяраванняў, пачынаючы з пошуку, узгаднення і дастаўкі ахвяраванняў і заканчваючы адсочваннем перавозак і канчатковым пацвярджэннем.

Платформа выкарыстоўвае шматпланавую сістэму інфармацыйнай адкрытасці, аддаючы галоснасці заказы на перавозку, сведчанні пра ахвяраванні і іншую інфармацыю.

Як толькі інфармацыя пра пэўныя ахвяраванні апублікавана, яе нельга змяніць або выдаліць, што ў значнай ступені павялічвае выдаткі, звязаныя з кантрафактнай дзейнасцю, заявіў распрацоўшчык платформы.

Сёння на платформу былі загружаныя даныя, звязаныя з інфармацыяй пра 500 найменняў ахвяраванняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040