Сі Цзіньпін старшынстваваў на нарадзе па стрымліванні эпідэміі, адзначыўшы пазітыўныя зрухі
  2020-02-13 10:49:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны камітэт Палітбюро ЦК КПК правёў нараду па пытаннях прафілактыкі і стрымлівання эпідэміі пнеўманіі, выкліканай COVID-19. На нарадзе старшынстваваў і выступіў з прамовай генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, дзякуючы калектыўнай напружанай працы ў сітуацыі з эпідэміяй вызначыліся пазітыўныя зрухі, прыкметных вынікаў удалося дасягнуць у рабоце па прафілактыцы і кантролі. "Дасягнутыя вынікі -- гэта прагрэс, які даўся нялёгка і які стаў магчымым толькі дзякуючы намаганням усіх бакоў", -- сказаў Сі Цзіньпін.

Адзначыўшы, што праца па прафілактыцы і стрымліванні эпідэміі ўвайшла ў сваю крытычную стадыю, якая патрабуе неадкладных намаганняў, Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць засяродзіцца на галоўным, асабліва ў тых раёнах, дзе сітуацыя найбольш сур'ёзная або звязана з вялікімі рызыкамі. Сі Цзіньпін запатрабаваў ад партыйных камітэтаў і ўрадаў на ўсіх узроўнях прыкладаць рашучыя намаганні для таго, каб атрымаць перамогу ў народнай вайне з эпідэміяй, і заклікаў іх імкнуцца да дасягнення мэтаў і задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў бягучым годзе.

На нарадзе былі адзначаны некаторыя ключавыя пункты ў галіне прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй. Напрыклад, неабходна павялічыць змяшчальнасць бальніц, каб нікога не пакінуць без увагі ў гарадах з вялікай колькасцю выпадкаў заражэння; скараціць узровень захворвання пасродкам узмацнення мер прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй у жылых мікрараёнах, а таксама за кошт стрымання шляхоў перадачы захворвання; палепшыць лячэнне пацыентаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў цяжкім стане, шляхам аб'яднання лепшых медыцынскіх рэсурсаў і тэхналогій; прадаставіць яшчэ больш медыцынскіх рэсурсаў, уключаючы колькасць бальнічных ложкаў і медыцынскіх работнікаў, правінцыі Хубэй і асабліва гораду Ухань, які працягвае быць найбольш прыярытэтным для працы раёнам; забяспечыць падтрымку розных галiн правінцыі Хубэй з боку 19 адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню краіны; актывізаваць назіранне за здароўем працаўнікоў, якія вяртаюцца пасля канікул у раёны з вялікім патокам насельніцтва.

Неключавыя ў плане прафілактыкі і кантролю віруснай эпідэміі рэгіёны павінны дзейнічаць узгоднена для стрымлівання эпідэміі і аднаўлення парадку, адзначана на нарадзе. Нарада заклікала партыйныя камітэты і ўрады на ўсіх узроўнях мінімізаваць уплыў эпідэміі ў мэтах захавання ўстойлівых эканамічных паказчыкаў, а таксама сацыяльнай гармоніі і стабільнасці.

Больш намаганняў трэба накіроўваць на распрацоўку мер, накіраваных на пераадоленне наступстваў эпідэміі. Для больш эфектыўнай барацьбы з эпідэміяй краіна мае намер павялічыць фінансаванне і распрацаваць мэтанакіраваныя меры па зніжэнні падаткаў і збораў, каб аслабіць нагрузку на прадпрыемствы, пры гэтым паралельна прадастаўляць вытворцам супрацьвірусных сродкаў крэдыты па льготных працэнтных стаўках.

На нарадзе таксама прагучаў заклік да забеспячэння ўпарадкаванага аднаўлення дзейнасці і вытворчасці на прадпрыемствах. У той жа час плануецца прыняць комплекс мер для забеспячэння стабільнасці на рынку працы для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

На нарадзе адзначана, што знешнегандлёвыя кампаніі атрымаюць дапамогу для аднаўлення сваёй дзейнасці ў самыя кароткія тэрміны. Законныя правы і інтарэсы замежных інвестараў будуць па-ранейшаму абаронены, бо Кітай паабяцаў накіроўваць больш намаганняў на ўдасканаленне інвестыцыйнага клімату.

На нарадзе заяўлена, што належная каардынацыя дзейнасці па прафілактыцы і стрымліванні віруснай эпідэміі і забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця з'яўляецца "галоўнай бітвай" і "вялікім выпрабаваннем". Нарада заклікала ўсе партыйныя камітэты, урады і вядучых службовых асоб на ўсіх узроўнях узяць на сябе адказнасць і прайсці выпрабаванне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040