Паркі і музеі Пекіна запусцілі сэрвіс віртуальных падарожжаў
  2020-02-14 16:19:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У віртуальныя прагулкі па музеях і парках кітайскай сталіцы адправіліся тысячы пекінцаў. З пачаткам віруснай эпідэміі запрацавалі шматлікія платформы падарожжаў-анлайн: большасць гараджан сядзяць дома, аддаючы перавагу не рызыкаваць, з'яўляючыся ў публічных месцах. Так, праз рахунак на WeChat парку "Іхэюань" з дапамогай аўдыягіда і навукова-папулярных відэаролікаў можна пазнаёміцца з гісторыяй Летняга палаца і яго цікавымі аб'ектамі і будынкамі. Адказваючы на розныя пытанні ў рэжыме анлайн, наведвальнікі могуць таксама ўзбагаціць свае веды аб развіцці архітэктуры старажытных цывілізацый і ахове культурнай спадчыны.

Пекінскі заапарк прапануе кароткія відэаролікі пра паўсядзённае жыццё дзікіх жывёл, музей кітайскіх садоў падрыхтаваў новы адукацыйны праект - бясплатны і даступны онлайн-клас «Садоўніцтва», які прадстаўляе больш за 30 выбітных выстаў у віртуальным фармаце з выкарыстаннем тэхналогій VR і відэаролікі па папулярызацыі навуковых ведаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040