У фокусе ўвагі Кітая: Ачунялыя ад каронавіруса пацыенты ахвяруюць плазму крыві для выратавання большай колькасці людзей
  2020-02-17 18:05:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 лютага - Дваццаць ачунялых ад каронавіруса новага тыпу пацыентаў сталі донарамі плазмы крыві для хворых, якія знаходзяцца ў цяжкім стане ў горадзе Ухань / правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай /, які стаў эпіцэнтрам ўспышкі пнеўманіі, выкліканай каронавірусам COVID-19, заявіла сёння правінцыйная навукова-даследчая каманда па вывучэнні COVID-19.

Донарамі сталі ўрачы і медсёстры, ачунялыя ад хваробы 10 дзён таму ў Першай народнай лякарні раёна Цзянся і раённай бальніцы традыцыйнай кітайскай медыцыны.

12 пацыентам, якія знаходзяцца ў цяжкім стане, было праведзена лячэнне ў выглядзе пералівання плазмы. Эксперт Першай народнай лякарні раёна Цзянся заявіў, што ў дадзеных пацыентаў палепшыліся клінічныя сімптомы прыкладна праз 12-24 гадзін пасля тэрапіі.

"Мы назіраем тэрапеўтычны вынік і паляпшаем нашы планы па аказанні медыцынскай дапамогі", - заявіў эксперт, дадаўшы, што донарства плазмы крыві не нашкодзіць донару, калі ўжо прайшло 10 дзён пасля яго ці яе выздараўлення.

Галоўны лекар Уханьскага бальніцы "Цзіньіньтань", якая стала асноўнай спецыялізаванай медустановай для прыёму пацыентаў з пацверджаным выпадкам каронавіруса новага тыпу ў горадзе Ухань, заклікаў пацыентаў, што вылечыліся ад COVID-19, ахвяраваць плазму крыві, паколькі папярэднія вынікі паказалі эфектыўнасць тэрапеўтычных прадуктаў, атрыманых з плазмы крыві пацыентаў, што ідуць на папраўку, у лячэнні інфіцыраваных асобаў, якія знаходзяцца ў цяжкім і крытычным стане.

Па стане на другую палову дня 15 лютага, у Шанхаі / Усходні Кітай / 124 пацыента вылечыліся ад COVID-19 і былі выпісаныя са шпіталяў, 14 з якіх праявілі жаданне ахвяраваць плазму крыві для дапамогі ў даследаванні і лячэнні каронавіруса новага тыпу. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя.

Некаторыя ачунялыя пацыенты разглядаюць донарства як падзяку грамадству за атрыманне своечасовай і эфектыўнай медыцынскай дапамогі.

"Да таго, як я быў выпісаны з лякарні, я даведаўся ад медсясцёр, што магу стаць донарам плазмы крыві. Я лічу гэта вельмі карыснай справай", - заявіў ачунялы пацыент па прозвішчы Лю.

Ён дадаў: "Нам дапамаглі іншыя людзі, і мы таксама хочам дапамагчы астатнім пацыентам".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040