Прапановы перанесці правядзенне штогадовых сесій дае час для барацьбы з эпідэміяй COVID-19
  2020-02-18 11:19:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прапановы перанесці правядзенне двух штогадовых сесій - Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, якія з'яўляюцца ключавымі падзеямі ў палітычным календары краіны, аператыўна паступілі сёння. Гэта з'яўляецца новым сведчаннем таго, што Кітай імкнецца стрымаць эпідэмію пнеўманіі, выкліканай COVID-19.

З 1998 года адкрыццё штогадовых сесій вышэйшага заканадаўчага органа краіны УСНП і вышэйшага дарадчага органа краіны УК НПКСК праводзілася, адпаведна, 5-га і 3-га сакавіка.

Сённяшнія прапановы ўлічваюць рэальны стан спраў, згодна з якім у Кітаі наступіў пераломны этап барацьбы з эпідэміяй.

Дзякуючы напружаным намаганням эпідэмічная сітуацыя ў цэлым ўзята пад кантроль. Па-за межамі правінцыі Хубэй, якая стала эпіцэнтрам эпідэміі, колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння па ўсім Кітаі зніжаецца на працягу 13 дзён запар. Кітай стрымлівае 99% выпадкаў захворвання COVID-19 у рамках сваіх межаў.

Заява паказвае адказны і празрысты падыход да працы па кантролі за эпідэміяй. Прапанова аб перанясенні штогадовых сесій атрымае ўхваленне з боку шырокіх мас, а таксама надасць агульнадзяржаўную ўпэўненасць у перамозе над эпідэміяй. Дзякуючы перанясенню штогадовых сесій на больш прыдатныя даты ў кіруючых кадраў з'явіцца больш часу на вывучэнне бягучай сітуацыі і прыняцце больш дакладных і эфектыўных мер па аднаўленні нармальнага функцыянавання эканамічнай і грамадскай дзейнасці.

Як чакаецца, падчас двух штогадовых сесій заканадаўцы і палітычныя дарадцы разгледзяць і абмяркуюць цэлую серыю дакладаў, якія ахопяць кожны аспект развіцця Кітая і дабрабыту народа. Неабходна ўсталяваць задачы па эканамічным росце і мэты рэформаў. На сесіях будуць разгледжаны і вынесены на галасаванне праект бюджэту, планы развіцця, а таксама законапраекты. Усе названыя крокі павінны быць выкананы на аснове такіх прынцыпаў, як поўнае разуменне прыроды віруса, як звесці да мінімуму яго ўздзеянне і належным чынам паскорыць развіццё. Рашэнні і меры будуць таксама мець значэнне для ўсяго свету, бо Кітай забяспечвае рост сусветнай эканомікі прыкладна на трэць.

Лепшым спосабам кампенсаваць страты з'яўляецца хуткая, рашучая і сумесная барацьба з эпідэміяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040