Сі Цзіньпін заклікаў беражліва і клапатліва ставіцца да медработнікаў
  2020-02-20 16:49:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў надаваць сур'ёзную ўвагу асцярожнаму і клапатліваму стаўленню да медработнікаў, каб яны знаходзіліся ў добрым стане здароўя і маглі засяродзіцца на дасягненні перамогі над эпідэміяй COVID-19.

Адзначыўшы, што медработнікі з'яўляюцца асноўнай сілай у заваяванні перамогі над эпідэміяй, Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць аказання ім усебаковай падтрымкі для захавання іх сіл, духу і энергіі. Варта актывізаваць намаганні па зняцці стрэсу ў медыцынскіх работнікаў, забеспячэнні іх рэчамі штодзённай неабходнасці, арганізацыі часу для іх адпачынку і аказання ім падтрымкі, адзначыў ён.

Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў неабходнасць прыкладаць намаганні па забеспячэнні таго, каб медыцынскія брыгады, якія знаходзяцца ў правінцыі Хубэй і горадзе Ухань, праводзілі сваю працу ў бяспечным, арганізаваным, скаардынаваным, эфектыўным і аператыўным парадку.

Сі Цзіньпін неаднаразова праводзіў пасяджэннт, выступаў з важнымі прамовамі і рабіў каштоўныя ўказанні, выяўляючы ад імя ЦК КПК клопат і ўвагу да медперсаналу, які знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з эпідэміяй, асабліва ў правінцыі Хубэй і горадзе Ухань. Ён праявіў клопат і надаў увагу медыкам у ходзе інспектавання супрацьэпідэмічнай работы ў Пекіне, даўшы ўказанні па ліквідацыі цяжкасцей і праблем, з якімі яны сутыкаюцца.

Больш за 30 тыс. медработнікаў, уключаючы ваенных лекараў, накіравана ў правінцыю Хубэй і горад Ухань з усёй краіны для аказання дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040