Каментарый: Нельга дапусціць, каб палітычная прадузятасць шкодзіла глабальным грамадскім інтарэсам
  2020-02-21 10:51:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У канцы студзеня Цаа Вэньфан, дактарант італьянскага ўніверсітэта Padova, вярнулася ва Ухань, каб сустрэць Свята вясны. З-за ўспышкі эпідэміі пнеўманіі яна не змагла своечасова вярнуцца ў Італію на абарону сваёй доктарскай. У сярэдзіне лютага адбылася абарона яе дысертацыі па відэасувязі. У выніку абарона прайшла паспяхова, і Цаа Вэньфан атрымала доктарскую ступень.

Пры эпідэміі забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя народа, а таксама абарона глабальнай бяспекі грамадскай аховы здароўя сталі першым выбарам уладаў КНР. У выніку ва Ухань і іншых раёнах краіны, дзе праблема з эпідэміяй стаіць найбольш востра, сталі прымаць спецыяльныя меры, накіраваныя на абмежаванне перамяшчэння і транспартных зносін.

Па стане на 24:00 19 лютага, апроч правінцыі Хубэй, адміністрацыйным цэнтрам якой з'яўляецца горад Ухань, ужо 16 дзён запар фіксуецца скарачэнне выпадкаў новых заражэнняў каранавірусам па ўсёй краіне. Асабліва важны той факт, што на долю Кітая прыпадае 99% усіх зафіксаваных выпадкаў заражэння.

18 лютага, выступаючы на спецыяльнай прэс-канферэнцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, выканаўчы дырэктар Праграм СААЗ па надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя Майкл Раян адзначыў, што менавіта дзякуючы прынятым абмежавальным мерам стала магчымым значнае скарачэнне колькасці заражаных. Паводле яго слоў, стратэгічныя і тактычныя меры, якія прымаюцца ў Кітаі ў мэтах супрацьстаяння эпідэміі, з'яўляюцца абсалютна правільнымі.

Сільві Брыян, дырэктар Дэпартамента СААЗ па кіраванні інфекцыйнымі захворваннямі, выступаючы на той жа прэс-канферэнцыі, адзначыла, што вынікі ацэнак з дапамогай мадэлі даных паказваюць, што прынятыя ў Кітаі меры, накіраваныя на абмежаванне перамяшчэння людзей, на 2-3 тыдні затрымалі распаўсюджанне эпідэміі ў іншых рэгіёнах свету. Гэта надало каштоўнае «часовае акно» для таго, каб іншыя краіны падрыхтаваліся да магчымага надыходу эпідэміі і прафілактычных мер.

Згодна з заявай, апублікаванай у медыцынскім часопісе Lacent, спецыялісты грамадскай аховы здароўя згодныя з тым, што Кітай прыняў эфектыўныя і своечасовыя меры па барацьбе з эпідэміяй. У прыватнасці, у заяве ўказваецца, што «кітайскія навукоўцы і спецыялісты старанна і эфектыўна працавалі над тым, каб як мага хутчэй выявіць узбуджальнік эпідэміі, зрабілі важныя меры па зніжэнні маштабаў яго ўздзеяння і максімальна празрыста дзеляцца вынікамі сваёй працы з сусветнай медыцынскай супольнасцю». У заяве намаганні кітайскіх спецыялістаў называюцца «сапраўды адметнымі». Але некаторыя заходнія СМІ ўпарта ігнаруюць гэтыя навукова абгрунтаваныя ацэнкі, пры гэтым працягваюць атакаваць Кітай і прыніжаюць неабходныя прэвентыўныя і супрацьэпідэмічныя меры, прынятыя ў Кітаі як «адзін з найбуйнейшых праектаў сацыяльнага кантролю ў гісторыі». Агрэсіўная палітызацыя на фоне складанай эпідэміялагічнай сітуацыі -- гэта рэзкі выпад, які парушае грамадскія інтарэсы і перашкаджае супрацоўніцтву і забеспячэнню бяспекі здароўя ва ўсім свеце.

Дакладны аналіз, разуменне і прадухіленне любой новай хваробы -- працэс паступовых сумесных даследаванняў усяго чалавецтва. У гэтым працэсе максімізацыя грамадскіх інтарэсаў пры дапамозе неабходных выдаткаў -- непазбежны выбар, неабходная часовая мера ў асаблівы перыяд.

Улічваючы выдатныя дасягненні ў галіне супрацьэпідэмічнай барацьбы, кітайскі ўрад патрабуе распрацаваць і прымяняць дыферэнцыраваныя меры па каардынацыі супроцьэпідэмічнай працы і стабілізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Такое рашэнне накіравана на максімізацыю грамадскіх інтарэсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040