Генеральны дырэктар СААЗ заклікаў узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй
  2020-02-21 14:46:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Інфармацыя з Кітая сведчыць пра зніжэнне колькасці новых пацверджаных выпадкаў захворвання, выкліканага каранавірусам, паведаміў на брыфінгу ў Жэневе гендырэктар СААЗ Т.А.Гебрэйсус. Паводле яго слоў, СААЗ чакае атрымаць праз тры тыдні даныя аб клінічных выпрабаваннях двух лекаў ад новага каранавіруса.

Кіраўнік СААЗ адзначыў, што арганізацыя знаходзіцца ў пастаянным кантакце з краінамі і партнёрамі ў мэтах каардынацыі глабальнага рэагавання на эпідэмію. Ён таксама нагадаў, што ў Кітаі працуе міжнародная група медыцынскіх экспертаў, якія прыехалі з Расіі, ЗША, Японіі, Германіі, Сінгапура і іншых краін.

Як падкрэсліў гендырэктар арганізацыі, у барацьбе з каранавірусам «акно магчымасцей застаецца адчыненым». У сувязі з гэтым ён заклікаў сусветную супольнасць зрабіць усё магчымае для стрымлівання распаўсюджання інфекцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040