Кітай мае намер удасканаліць заканадаўства ў галіне грамадскай аховы здароўя
  2020-02-28 16:28:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні ПК УСНП Ван Чэнь сёння заявіў, што Кітай паскорыць прыняцце закона аб біябяспецы і перагледзіць іншыя законы ў мэтах удасканалення заканадаўства ў галіне грамадскай аховы здароўя.

Ён зрабіў гэтую заяву на нарадзе з удзелам адпаведных службовых асобаў заканадаўчых органаў, адказных за пытанні заканадаўства, дзе таксама падкрэсліў неабходнасць умацавання прававой абароны ў галіне забеспячэння грамадскай аховы здароўя.

Перагляд законаў аб абароне дзікай прыроды і карантыне жывёл павінен выконвацца паэтапна. Варта глыбей разгледзець законы аб прафілактыцы і лячэнні інфекцыйных захворванняў, памежным санітарна-каранцінным кантролі, рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, адзначыў Ван Чэнь. Ён таксама дадаў, што праект закона аб біябяспецы, які праходзіць першае чытанне, павінен быць перагледжаны, дапрацаваны і ўведзены ў дзеянне ў самыя кароткія тэрміны.

Ван Чэнь таксама падкрэсліў неабходнасць строга пераследу за парушэнне прынятага ПК УСНП рашэння аб забароне ўжывання ў ежу дзікіх жывёл. Ён паказаў, што гэта забарона, якая атрымала шырокую грамадскую падтрымку, мае жыццёва важнае значэнне для абароны здароўя людзей. У сувязі з гэтым Ван Чэнь заклікаў да больш актыўнай асветы грамадскасці з тым, каб павышаць узровень дасведчанасці насельніцтва і прывіваць грамадству прынцыпы здаровага і цывілізаванага жыцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040