Ху Чуньхуа падкрэсліў важнасць выканання задач па зніжэнні ўзроўню беднасці насуперак эпідэміі
  2020-02-28 16:30:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Палітбюро ЦК КПК Ху Чуньхуа заклікаў прыкласці намаганні для дасягнення перамогі ў нацыянальнай бітве з беднасцю пры адначасовым стрымліванні эпідэміі.

Ху Чуньхуа, які ўзначальвае кіруючую групу Дзяржсавета КНР па аказанні дапамогі ў развіцці бедных раёнаў, зрабіў гэту заяву ў ходзе праведзенай сёння тэлеканферэнцыі па барацьбе з беднасцю ва ўмовах эпідэміі.

На фоне нястомных намаганняў па кантролі за эпідэміяй бітва з беднасцю павінна быць рашуча выйграна, сказаў Ху Чуньхуа. Паводле яго слоў, рэгіёны з параўнальна нізкімі рызыкамі павінны паскорыць працу па скарачэнні маштабаў беднасці, пры гэтым надаючы ўвагу папярэджанню выпадкаў заражэння вірусам, увезенага звонку, у той час як найбольш пацярпелыя ад эпідэміі раёны павінны ўпарадкаваным чынам аднаўляць працу па барацьбе з беднасцю з улікам сітуацыі на месцах.

Ху Чуньхуа таксама заклікаў пры найме на працу падтрымліваць аднаўленне працоўнай дзейнасці ў галінах, якія садзейнічаюць зніжэнню ўзроўню беднасці, а таксама аказваць дапамогу людзям, якія апынуліся ў галечы. Чыноўнік таксама адзначыў, што варта накіраваць больш намаганняў на выкананне задач па задавальненні патрэбаў маламаёмасных грамадзян у частцы забеспячэння абавязковай адукацыі, базавай медыцынскай дапамогі, бяспечнага жылля і пітной вады. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040