Каментарыі: Хлусня Майка Пампея і Амерыка, якая заблукала
  2020-02-28 16:39:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітычныя дзеячы ЗША маюць свае адметныя асаблівасці. Возьмем для прыкладу двух дзяржсакратароў ЗША. Калі Генры Кісінджэр быў прадстаўніком разумнай дыпламатыі, то Майк Пампея, несумненна, пакіне пасля сябе палітычную спадчыну ў выглядзе хлусні.

Брытанская газета «Гардыян» днямі апублікавала на сваіх старонках артыкул, у якім аўтар з'едлівым тонам зазначыў, што Майк Пампея з'яўляецца лісліўцам, у адваротным выпадку ён не змог бы выступіць з такой крывадушнай заявай, нібыта «смерць паўночнаатлантычнага альянсу з'яўляецца вялікім перабольшаннем, на Захадзе дамагаюцца перамогі, а мы дамагаемся калектыўнай перамогі ».

У артыкуле газеты «Гардыян» гаворыцца, што ЗША і Вялікабрытанія не толькі не атрымаюць перамогу, а наадварот, здаецца, што разам, а на самай справе - паасобку. Новую расколіну гэтым адносінам дало зусім рознае стаўленне двух саюзнікаў да кампаніі Huawei. У артыкуле гаворыцца, што прызначаная на пачатак сакавіка сустрэча кіраўнікоў абедзвюх краін у Вашынгтоне ўжо адменена.

Вялікабрытанія дазволіла Huawei ўдзельнічаць у будаўніцтве сеткі 5G у краіне, што даказвае бяспеку і надзейнасць тэхналогій Huawei, а таксама сведчыць пра гатоўнасць Вялікабрытаніі працягваць умацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем пасля Brexit. Аднак Вашынгтон не толькі выкарыстаў «усе сродкі», каб перашкаджаць развіццю высокатэхналагічнага сектара Кітая, але і паспрабаваў парушаць інтарэсы іншых краін.

Крануўшы пазіцыі ЗША аб 5G-тэхналогіях кампаніі Huawei і будучыні гандлёвым пагадненні паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, у артыкуле адзначаецца, што "тыранія і ўціск з боку Злучаных Штатаў, а таксама іх палітычны ціск і нахабны эканамічны шантаж, звязаны з гандлёвым пагадненнем пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕС ", аказвае на Вялікабрытанію велізарны ціск.

Вядома, адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім кантынентам ніколькі не лепшыя. Для таго, каб "Амерыка была лепшай ва ўсім", Вашынгтон спрабаваў дыктаваць умовы сваім гандлёвым партнёрам у Еўропе.

У палітычнай сферы Злучаныя Штаты працягваюць ісці насуперак з інтарэсамі ЕС.

У галіне бяспекі Злучаныя Штаты таксама ігнаруюць інтарэсы Еўропы. У лютым мінулага года ЗША афіцыйна выйшлі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці на падставе "невыканання Расіяй сваіх дагаворных абавязацельстваў ".

У распрацоўцы ЗША шэрагу адпаведных палітык і іх рэалізацыі важную ролю адыгрывае менавіта Дзяржсакратар Майк Пампея, які часта мільгае ў СМІ не дзякуючы сваім дыпламатычным поспехам, а дэманструючы менталітэт "халоднай вайны". На фоне распаўсюджвання каронавіруснай пнеўманіі Пампея не толькі падтрымаў артыкулы з відавочнай расавай дыскрымінацыяй, апублікаваныя ў газеце «Уол-стрыт-джорнэл», але і неабгрунтавана раскрытыкаваў контрмеры Кітая ў гэтым пытанні.

Як гаворыцца ў артыкуле газеты "Гардыян", з-за існавання шэрагу палітыкаў у ЗША, што памыляюцца, але працягваюць верыць у сваю праўду, яны апынуліся ў заганным коле. Такім чынам, Злучаныя штаты не ведаюць, што робяць, збіўшыся з праўдзівага шляху.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040