«Восем стратагем на два фронты»: старшыня КНР распрацаваў стратэгію барацьбы з COVID-19
  2020-03-03 17:37:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 2 сакавіка абвясціў усеабдымную стратэгію барацьбы з каранавіруснай пнеўманіяй. Ён пазначыў два фронты і восем стратагем вайны з COVID-19.

Пад «двума франтамі» маюцца на ўвазе канкрэтныя меры па прафiлактыцы распаўсюджвання коронавируса і профільныя навуковыя даследаванні. «Барацьба па гэтых франтах павінна ісці поруч», -- адзначыў кіраўнік Кітая.

У барацьбе з каранавірусам Сі Цзіньпін пазначыў наступныя восем задач.

1. Забеспячэнне максімальнай інтэграцыі клінічных даследаванняў і клінічнай практыкі ў барацьбе з эпідэміяй. Найхутчэйшая распрацоўка і ўкараненне адпаведных медыкаментаў і медыцынскага абсталявання.

2. Аператыўнае правядзенне клiнiчных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19. Аператыўная арганізацыя вытворчасці вакцыны і супрацьвірусных медыкаментаў.

3. Больш хуткае вызначэнне крыніц паходжання, распаўсюджвання і перадачы інфекцыі з ужываннем тэхналогіі штучнага інтэлекту і вялікіх даных.

4. Забеспячэнне псіхалагічнай падтрымкі грамадзян на фоне змены ўмоў іх жыцця з-за эпідэміі.

5. Узвядзенне санітарнай дзейнасці да рангу прыярытэту дзяржаўнай бяспекі. Узмацненне стратэгічнага планавання і развіццё сістэм ранняга апавяшчэння, падрыхтоўка планаў аператыўнага рэагавання на эпідэміі.

6. Паскоранае развіццё навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па вытворчасці медыцынскага абсталявання, забеспячэнне поўнай нацыянальнай самастойнасці ў сферы медыцынскіх тэхналогій.

7. Павышэнне санітарнай дасведчанасці насельніцтва, выкараненне звычкі ўжываць дзічыну, прапаганда гігіены.

8. Умацаванне супрацоўніцтва ў эпідэміялагічнай сферы з СААЗ і іншымі замежнымі партнёрамі. Сумесная распрацоўка профільных санітарных мер і медыцынскіх прэпаратаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040