Фундаментальныя даследаванні ў Кітаі будуць весці па адзіным плане
  2020-03-04 18:04:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адзіны план падтрымкі фундаментальных даследаванняў у Кітаі прадставілі адразу некалькі ведамстваў: Міністэрства навукі і тэхнікі, Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў, Міністэрства адукацыі, Акадэмія навук і Камітэт дзяржфонду натуральных навук. Дакумент, апублікаваны 3 сакавіка, закліканы дапамагчы пераадолець недахоп арыгінальных дасягненняў.

У тэксце вызначаюць нарматывы аптымізацыі асяроддзя для першасных інавацый, усталёўваюць меры ўзмацнення працы над арыгінальнымі інавацыямі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, узмацнення падрыхтоўкі спецыялістаў у сферах фундаментальных даследаванняў, абнаўлення метадаў і сродкаў даследаванняў, узмацнення першасных інавацый у вядучых дзяржаўных лабараторыях, павышэння здольнасці прадпрыемстваў да самастойнай інавацыйнай дзейнасці, паляпшэння паслуг і сферы кіравання. У дакуменце таксама падкрэсліваецца важнасць адкрытасці вядучых дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм у дачыненні структур і арганізацый у Сянгане і Аамэне.

Прадугледжана падтрымка лепшых вучоных ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў, якія займаюцца доўгатэрміновымі навукова-тэхнічнымі даследаваннямі, якія вырашаюць навуковыя праблемы, датычацца перадавых сфер асноўных навукова-тэхнічных галін і ключавых тэхналогій. Запланавана раскрутка фундаментальных даследаванняў у матэматыцы, фізіцы, касмаграфіі, акеаналогіі, нанатэхналогіях, у прыкладных навуках, якія маюць дачыненне да сельскай гаспадаркі, энергетыкі, сферы інфармацыі, біялогіі, медыцыны, вытворчасці і інжынерыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040