Сі Цзіньпін правёў пасяджэнне ПК Палітбюро ЦК КПК на тэму кантролю за эпідэміяй COVID-19 і стабілізацыі эканомікі
  2020-03-05 17:47:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 сакавіка ў Пекіне адбылося пасяджэнне ПК Палітбюро ЦК КПК, падчас якога былі вывучаны галоўныя аспекты працы ў галіне прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй COVID-19. Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін правёў пасяджэнне і выступіў на ім. Ён заклікаў да паскоранага ўсталявання сацыяльна-эканамічнага парадку, сумяшчальнага з мерамі прафілактыкі і супрацьэпідэмічнага кантролю, запатрабаваўшы намаганняў па замацаванні і пашырэнні станоўчай тэндэнцыі, каб у самыя кароткія тэрміны вярнуць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў нармальнае рэчышча.

Сі Цзіньпін пазначыў дакладнае разуменне складанасці бягучай сітуацыі як для прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй, так і для сацыяльна-эканамічнага развіцця. Пакуль задача па стрымліванні эпідэміі ў правінцыі Хубэй і горадзе Ухань працягвае заставацца складанай, павялічваецца рызыка ўспышкі эпідэміі ў іншых раёнах, паколькі ўсё больш людзей перасоўваюцца па краіне, заявіў Сі Цзіньпін.

Паркамітэты і органы ўлады на ўсіх узроўнях павінны ажыццяўляць стратэгіі і рашэнні, прынятыя ЦК КПК, сказаў Сі Цзіньпін, заклікаўшы дамагацца праўды, падмацаванай фактамі, а таксама рашуча супрацьстаяць праявам фармалізму і бюракратызму.

Як заявілі ўдзельнікі пасяджэння, неабходны далейшыя намаганні па ўмацаванні мер прафілактыкі і супрацьэпідэмічнага кантролю ў правінцыі Хубэй і горадзе Ухань, асабліва на ўзроўні мікрараёнаў. Усе пацыенты з COVID-19, якія знаходзяцца ў цяжкім стане, павінны праходзіць курс лячэння ў спецыялізаваных бальніцах высокага ўзроўню.

Удзельнікі пасяджэння адзначылі важнасць актывізацыі навуковых даследаванняў у галіне эпідэміі. Неабходна прымаць дыферэнцыраваныя падыходы для аказання дапамогі ў працы і аднаўленні вытворчасці ў краіне ў залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі. Вытворчасць і пастаўкі неабходных сродкаў для кантролю за эпідэміяй павінны быць істотна павялічаны, а працэс распаўсюджання сродкаў індывідуальнай абароны – палепшаны, з мэтай забеспячэння бяспечных і здаровых умоў для працы і жыцця работнікаў.

Удзельнікі пасяджэння таксама падкрэслілі важнасць стабілізацыі знешняга гандлю і інвестыцый, садзейнічання дзелавой актыўнасці, стабілізацыі працаўладкавання, стварэння новых працоўных месцаў, дапамогі выпускнікам прафесійных вучэльняў і рабочым-мігрантам у пошуку працы. У той жа час павінны быць гарантаваны сельгасвытворчасць і стабільныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю. Неабходна прыкласці намаганні па аказанні дапамогі бедным раёнам і іх насельніцтву, асабліва рабочым-мігрантам, каб забяспечыць дасягненне мэты па ліквідацыі беднасці ў вызначаны тэрмін, заявілі ўдзельнікі пасяджэння. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040