Кітай правёў відэаканферэнцыю па пытаннях барацьбы з эпідэміяй
  2020-03-06 17:40:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 сакавіка Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР і адпаведныя ведамствы Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Туркменістана і сакратарыята ШАС сумесна правялі відэаканферэнцыю па пытаннях барацьбы з эпідэміяй, выкліканай каронавірусам. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС КНР, Галоўнага мытнага ўпраўлення, прадстаўнікі пасольстваў Кітая ў адпаведных краінах, эксперты Кітайскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, а таксама прадстаўнікі МЗС, Міністэрстваў аховы здароўя і адпаведных ведамстваў вышэйназваных краін.

Кітайскія эксперты азнаёмілі з сітуацыяй з распаўсюджваннем эпідэміі ў краіне, падзяліліся вопытам у сферы стрымлівання і лячэння захворвання. Удзельнікі абмяняліся меркаваннямі па такіх пытаннях, як супрацьэпідэмічныя меры, пастаноўка дыягназу, правядзенне лабараторных тэстаў. Акрамя гэтага ўдзельнікі адзначылі, што будуць у далейшым ўмацоўваць інфармацыйны абмен і каардынаваць дзеянні з мэтай сумеснай абароны бяспекі глабальнай аховы здароўя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040