На 90% адноўлены чыгуначны рух па маршрутах Кітай-Еўропа
  2020-03-09 16:37:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі 8 сакавіка ў Дзяржкамітэце КНР па справах развіцця і рэформаў, на 90% адноўлена чыгуначнае паведамленне па маршрутах Кітай-Еўропа. З пачатку 2020 года колькасць цягнікоў па гэтых напрамках узрасла, нягледзячы на сур'ёзную эпідэмічную сітуацыю. У Дзяржкамітэце паабяцалі распрацаваць меры для садзейнічання стабільным зносінам па гэтых маршрутах.

З пачатку года 1132 цягнікоў адправілася па маршрутах Кітай-Еўропа, што на 6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Разам з тым, кантэйнерная загрузка захоўвае высокія паказчыкі, прычым у абодвух напрамках.

Зараз у нармальным рэжыме ідзе рух па трох галінках: усходняй, цэнтральнай і заходняй, па маршрутах задзейнічана ў агульнай складанасці 35 галоўных чыгуначных магістраляў, а таксама КПП Харгос, Алашанькоу, Манчжурыя і Эрэн-Хато. Выпадкаў прыпынення руху з-за эпідэміі зафіксавана не было.

У Дзяржкамітэце КНР па справах развіцця і рэформаў паведамілі, што ў будучыні пры каардынацыі некалькіх ведамстваў будуць уведзены меры, накіраваныя на садзейнічанне бяспечнаму, стабільнаму і эфектыўнаму чыгуначнаму паведамленню па маршрутах Кітай-Еўропа. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040