Эпідэмія не спыніць развіццё 5G
  2020-03-09 16:41:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэхналогіі 5G дапамогуць развіццю кітайскай эканомікі на фоне эпідэміі. Пра гэта гаварылі на сімпозіуме пры ўдзеле кіраўнікоў мабільных аператараў КНР. Сувязь пятага пакалення адыгрывае вялікую ролю ў аднаўленні працы прадпрыемстваў і ў прыцягненні інвестыцый, спажыванні і мадэрнізацыі эканомікі, заявіў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Чэнь Чжаасюн. На яго думку, варта заахвочваць скаардынаванае развіццё прадпрыемстваў у вытворчым ланцужку 5G і даследаванне асноўных тэхналогій.

У першыя два месяцы года 80% аб'ектаў сетак 5G будаваліся ў адпаведнасці з графікам. Чакаецца, што да канца гэтага года ў краіне будзе ўведзена ў эксплуатацыю 550 тыс. базавых станцый.

Паводле інфармацыі кітайскага аддзела рэйтынгавага агенцтва, інвестыцыі ў інфраструктуру 5G у Кітаі селета значна павялічацца -- да 120 млрд юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040