У Хубэі за суткі выяўлены толькі адзін новы выпадак COVID-19
  2020-03-18 15:28:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Хубэй у аўторак быў зарэгістраваны толькі адзін новы пацверджаны выпадак захворвання COVID-19 і 11 новых выпадкаў са смяротным зыходам, паведаміў у сераду правінцыйны камітэт па справах аховы здароўя.

Новы выпадак захворвання зафіксаваны ў горадзе Ухань, які лічыцца эпіцэнтрам выбліску эпідэміі.

Такім чынам, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у гэтай найбольш пацярпелай ад эпідэміі правінцыі дасягнула 67800.

Па стане на канец аўторка, за выключэннем горада Ухань, у астатніх 16 гарадах і акругах правінцыі Хубэй ужо 13 дзён запар не было зафіксавана ніводнага новага пацверджанага выпадку захворвання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040