Алімпійскія гульні ў Токіа перанесены на 2021 год
  2020-03-25 18:33:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японія і Міжнародны алімпійскі камітэт / МАК / дамовіліся перанесці Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Токіа на адзін год. Пра гэта сёння ў сталіцы заявіў прэм'ер-міністр Японіі Синдза Абэ.

С. Абэ зрабіў гэтую заяву пасля заканчэння тэлеканферэнцыі з кіраўніком МАК Томасам Бахам, паклаўшы тым самым канец двухмесячным спекуляцыям на тэму будучыні Гульняў, што працягваліся з моманту пачатку ўспышкі каронавіруса ў канцы студзеня.

"Я прапанаваў спадару Т. Баху адкласці Алімпійскія гульні на год. Ён згодзен са мною на 100 працэнтаў", - адзначыў С. Абэ ў сваёй заяве.

Акрамя таго, у тэлеканферэнцыі таксама прынялі ўдзел губернатар Токіа Юрыка Каікэ, генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Есіхідэ Суга, кіраўнік аргкамітэта Алімпіяды Токіа-2020 Есіра Моры і міністр Японіі па справах Алімпійскіх гульняў Сэйка Хасімота. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040