Старшыня КНР і прэзідэнт Індыі абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 70-годдзя ўстанаўлення дыпадносін
  2020-04-02 14:31:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Індыі Рам Натх Ковінд у сераду абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 70-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Сі Цзіньпін у сваім пасланні адзначыў, што за 70 гадоў кітайска-індыйскія адносіны прайшлі незвычайны шлях развіцця, а ў цяперашні час стаяць на новай стартавай кропцы і сустракаюць новыя магчымасці. "Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-індыйскіх адносін і гатовы сумесна з прэзідэнтам Індыі вывесці кітайска-індыйскія адносіны на новы ўзровень, каб прынесці больш карысці краінам і народам, а таксама ўнесці больш пазітыўнай энергіі ў Азію", -- падкрэсліў ён.

Р.Н.Ковінд заявіў, што падтрыманне добрых адносін паміж Індыяй і Кітаем адпавядае агульным інтарэсам дзвюх краін і мае вельмі важнае значэнне для міру і працвітання ў рэгіёне. Паводле яго слоў, Індыя гатова супрацоўнічаць з Кітаем з мэтай пашырэння і паглыблення больш цеснага партнёрства ў сферы развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040