У Іспаніі колькасць тых, хто захварэў на COVID-19, перавысіла 100 тыс. чалавек
  2020-04-02 15:42:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 у Іспаніі вырасла на 7719 чалавек і дасягнула 102136, заявіла Міністэрства аховы здароўя, спажывання і сацыяльнага забеспячэння Іспаніі. Міністэрства таксама паведаміла, што колькасць памерлых дасягнула 9053 і за апошнія 24 гадзіны вырасла на 864 чалавекі. Гэта самая вялікая колькасць памерлых за адзін дзень, адзначаная за ўвесь перыяд пандэміі.

7719 новых выпадкаў захворвання, адзначаных сёння, азначаюць рост 8,17%. З гэтага можна зрабіць выснову, што тэмп распаўсюджвання каранавіруса працягвае зніжацца пасля таго, як на мінулым тыдні ён складаў каля 20%, а на выхадных – 12%.

Міністэрства таксама адзначыла, што 22647 чалавек выздаравелі, што на 3388 чалавек больш, чым напярэдадні.

Па ўсёй краіне з COVID-19 шпіталізавана 51418 хворых, з якіх 5872 чалавекі маюць патрэбу ў лячэнні ў палатах інтэнсіўнай тэрапіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040