Кітай гатовы пашыраць адкрытасць для змякчэння ўдару эпідэміі па знешнім гандлі і інвестыцыях
  2020-04-03 15:59:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе імкнуцца да далейшага пашырэння адкрытасці і развіцця знешняга гандлю і інвестыцый -- галін, найбольш пацярпелых ад пандэміі COVID-19, каб кампенсіраваць удар па эканоміцы краіны, заявіў міністр камерцыі КНР Чжун Шань.

Кітай не зачыніць дзверы ад знешняга свету, што павінна стаць вялікай падтрымкай для эканомікі. Такое меркаванне кіраўнік Мінкамерцыі выклаў у артыкуле, апублікаваным у афіцыйным друкаваным органе ЦК КПК "Цюшы". Парушаны глабальны ланцужок паставак, няўстойлівасць сусветных рынкаў капіталу і маштабнае падзенне коштаў на нафту абвастрылі рызыку глабальнага эканамічнага крызісу, цяжарам абваліліся на попыт і прапанову ў структуры кітайскага знешняга гандлю і інвестыцый, і гэта адыгрывае значную ролю ў забеспячэнні паставак і стварэнні новых працоўных месцаў, гаворыцца ў артыкуле.

Паводле слоў Чжун Шаня, у падобнай напружанай сітуацыі Кітай гатовы спрасціць і зрабіць больш гнуткімі розныя працэдуры, палепшыць лагістычнае абслугоўванне і паскорыць перамовы па пагадненнях аб свабодным гандлі. Ён таксама падкрэсліў важнасць інавацый і мадэрнізацыі знешнегандлёвага сектара і выказаў гатоўнасць падтрымаць новыя бізнес-мадэлі, уключаючы трансгранічную электронную камерцыю і гандаль праз механізмы закупак у рынкавых кластарах, а таксама паскорыць пераўтварэнне і мадэрнізацыю сістэмы знешніх падрадаў у сферы паслуг.

Для спрашчэння працэдуры замежнага інвесціравання Кітай скароціць "негатыўны спіс" для замежных інвестыцый, шырэй адкрые для інвестыцый сектар паслуг, уключаючы фінансавую галіну, і палепшыць дзелавое асяроддзе ў краіне.

Чжун Шань заклікаў правесці дбайную падрыхтоўку да Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА і Кітайскага кірмашу імпартных і экспартных тавараў з мэтай умацавання міжнародных сетак збыту. Міністр заявіў, што тэндэнцыя да паніжэння -- з'ява часовая і паддаецца кантролю, і Кітай упэўнены ў сваіх сілах і здольны справіцца з негатыўным уздзеяннем эпідэміі, стабілізаваць знешні гандаль і інвестыцыі, што безумоўна адыграе важную ролю ў будаўніцтве сусветнай эканомікі адкрытага тыпу і фарміраванні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040