Кітай узмацняе супрацьэпідэмічны кантроль уздоўж сухапутнай мяжы
  2020-04-03 16:06:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая запатрабавалі ўзмацняць супрацьэпідэмічны кантроль уздоўж дзяржаўнай сухапутнай мяжы, каб прадухіліць увоз COVID-19. Патрабаванне было вылучана на нарадзе кіруючай групы па барацьбе з эпідэміяй COVID-19 у Кітаі, якое прайшло пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна.

Адзначыўшы хуткае распаўсюджванне пандэміі за мяжой, удзельнікі нарады настойліва заклікалі ўлады прыгранічных правінцый і рэгіёнаў удасканаліць свае планы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі з улікам сітуацыі на месцах.

На нарадзе таксама заклікалі абмежаваць трансгранічныя паездкі, а таксама падкрэслілі важнасць супрацоўніцтва з суседнімі краінамі ў галіне прафілактыкі эпідэміі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040